Караев

Кіраўнік Гарадзенскай вобласьці Юры Караеў інспэктуе палі зь верталёта, коле дровы, пячэ хлеб, наводзіць парадак у вёсках і разважае пра пагрозу з боку Польшчы.

Былы кіраўнік МУС, які адказваў за сілавікоў падчас пратэстаў 2020 году, вярнуўся ў вялікую палітычную абойму і цяпер актыўна стварае ў сацсетках вобраз «народнага губернатара».

Радыё Свабода прысвяціла гарадзенскаму “губернатору” адмысловы відэвыпуск.