школа, фота ілюстрацыйнае

Для старшакласнікаў беларускіх школ з’явіцца новы факультатыў — па асновах “духоўна-маральнай культуры і патрыятызма”. Адпаведную навучальную праграму зацвердзіла Міністэрства адукацыі.

Факультатыўныя заняткі разлічаны на 10-я (11-я) класы. Адбывацца яны будуць адзін раз на тыдзень.

Паведамляецца, што гэта працяг адпаведнай праграмы, распрацаванай для школьнікаў 8-х (9-х) класаў, і завяршэнне факультатыва “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму” для 5-11-х класаў.

Факультатыў будзе праводзіцца пад эгідай Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ).