фота Гарадзенскага медыцынскага ўніверсітэту

У Гарадзенскім медыцынскім універсітэце працягвае расці колькасць замежных студэнтаў. Больш 160 іншаземных першакурснікаў набраў сёлета гэты ўніверсітэт. У Гародню прыехалі вучыцца на медыкаў маладзёны з Шры-Ланкі (іх ужо традыцыйна найбольш), Расеі, Узбекістану, Туркменістану, Казахстану, а таксама такіх экзатычных краін як Мальдывы, Сірыя, Лібан, Конга, Зімбабвэ, Ірак і нават з тэрыторыі непрызнанай Палестыны. Звяртае на сябе ўвагу, што ўсё гэта краіны “трэцяга свету”.

«Всего же наш вуз подготовил более 2 тыс. молодых врачей-иностранцев. С каждым годом число студентов возрастает, на университет уже работает хорошая репутация наших выпускников, которые трудятся в сфере здравоохранения у себя на родине», — сказала намесніца дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай працы факультэту замежных навучэнцаў ГрДзМУ Зоя Марчанка

Усяго зараз у Гарадзенскім медуніверсітэце вучыцца больш 1 100 замежных студэнтаў. Іх колькасць расце з кожным годам.