Афіцыйны сайт Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь не мае беларускамоўнай версіі. Усе матэрыялы на старонцы падаюцца на расейскай мове. Беларускамоўная старонка нібыта створана, але толькі яе “шапка” з рубрыкамі і датамі па-беларуску. Аніводнага ўласна артыкулу па-беларуску няма!
Такое стаўленне да мовы тытульнай нацыі выразна сведчыць пра ідэалогію цяперашняга Міністэрства адукацыі, якое цалком русіфікаванае і вядзе адукацыю вылучна ў інтарэсах Расеі.
На сайце апошнімі днямі змешчана “Поздравление министра образования Беларуси с Днём знаний”.
Пры тым асобныя матэрыялы перакладзены нават на ангельскую мову ў адпаведнай версіі. А можа ў Мінаду папросту не засталося спецыялістаў, якія валодаюць дзяржаўнай беларускай мовай?
Ніжэй можна параўнаць расейскамоўную версію сайту і “беларускамоўную”:


