
Упраўленне СК па Гарадзенскай вобласці
Чарговага гарадзенца збіраюцца завочна судзіць за ўдзел у пратэстах і актыўнасць у інтэрнэце.
Следчы камітэт Беларусі 4 верасня паведаміў пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да беларуса Андрэя Заянчкоўскага.
Яму інкрымінуюць «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы», «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», «паклёп на Лукашэнку», «абразу Лукашэнкі» і «абразу прадстаўніка ўлады».
Андрэя запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і з’явіцца ў Гарадзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэту.
