
Суд над Паўлам Мажэйкам і Юліяй Юргілевіч
Незаконна зняволеная гарадзенская адвакатка Юлія Юргілевіч ужо пяты дзень нараджэння сустрэла ў калоніі. Уся яе “віна” палягала толькі ў сумленным выкананні сваіх прафесійных абавязкаў.
Напомнім, што Паўла Мажэйку і Юлію Юргілевіч арыштавалі 30 жніўня 2022 года. Працэс над імі праходзіў з 10 ліпеня 2023 году ў гарадзенскім абласным судзе ў адкрытым рэжыме пад старшынствам суддзі Максіма Філатава. Пракурорам выступаў Дзмітрый Сініла.
Па выніках “разгляду” справы Юліі Юргілевіч прысудзілі 6 гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, Паўлу Мажэйку — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Павел Мажэйка ў выніку працы амерыканскай адміністрацыі Дональда Трампа ў шэрагу іншых палітвязняў быў вызвалены 11 верасня 2025 году. Юлія Юргілевіч застаецца за кратамі.
У кастрычніку 2023 году Юлію Юргілевіч уганаравалі Міжнароднай прэміяй Людовіка Тэр’е ў галіне правоў чалавека. У лістападзе 2023 годзе яна была пераведзена з СІЗА-1 ў “папраўчую” калонію № 4, якая знаходзіцца ў Гомелі.
