У драматычным тэатры Гародні паставяць спектакль «Денис Давыдов. История о Гродно». Дзяніс Давыдаў — расейскі паэт і гусар. У снежні 1812 года, будучы камандзірам лятучага атрада, ён захапіў Гародню, з якой адступілі напалеонаўскія войскі, піша выданне Hrodna.life.

У рэпертуары драматычнага тэатра пастаноўка пакуль не з’явілася, але цяпер для яе шыюць 12 касцюмаў. Цэннік на іх пакуль невядомы.

Дзяніс Давыдаў — расейскі паэт аляксандраўскай і мікалаеўскай эпох, прадстаўнік «гусарскай паэзіі», мемуарыст, генерал-лейтэнант. Адзін з камандзіраў партызанскага руху падчас вайны Францыі з Расеяй 1812 году.

У Гародні традыцыйна ўшаноўваюць яго памяць — раз на пяць гадоў праводзяць «Давыдаўскія чытанні».

Раней мы пісалі пра татальную русіфікацыю Гарадзенскага драматычнага тэатру: