
Кацярына Барташэвіч працавала намесніцай дырэктара па выхаваўчай рабоце і рыхтавала прызёраў алімпіяд.
Кацярыне Барташэвіч 31 год.
Яна з Ліды, але ў апошнія гады жыла ў старажытным селішчы Беняконі Воранаўскага раёну.
У мясцовай сярэдняй школе жанчына займала пасаду намесніцы дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Акрамя адміністрацыйнай дзейнасці, Кацярына працавала настаўніцай фізічнай культуры і здароўя. Школьнікі, якіх яна рыхтавала, не раз станавіліся прызёрамі раённых і абласных этапаў рэспубліканскай алімпіяды.
Увесну гэтага года настаўніцу затрымлівалі. Кацярыну засудзілі ў Гарадзенскім абласным судзе. Яе звінавацілі паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
Кацярыне прысудзілі хатнюю хімію. Працаваць у школе ёй, як «экстрэмістцы», будзе нельга.
Наша Ніва
