
Джон Коўл і Кястуціс Будрыс. Фота: МЗС Літвы
Джон Коўл у панядзелак знаходзіцца з візітам у Літве і ўжо сустрэўся з міністрам замежных спраў Літвы Кястуцісам Будрысам, піша Radior.
Бакі абмеркавалі вызваленне беларускіх палітвязняў, працяг рэпрэсій і падтрымку Менскам расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Таксама было абмеркавана пытанне нелегальнай міграцыі і знойдзеных тунэляў пад літоўска-беларускай мяжой, якія, паводле слоў Будрыса, выкарыстоўваюцца для перапраўкі мігрантаў.
На заўтра запланаваная сустрэча Коўла з Лукашэнкам у Беларусі.
