Акцыя па навучанні дзеянням у надзвычайных сітуацыях пройдзе ў Гародні ў чацвер, 24 верасня.

У гэты дзень у 11:00 на пляцоўцы гандлёвага цэнтра “Фламінга” на вуліцы Вольгі Соламавай, 82 ратавальнікі правядуць трэніровачную эвакуацыю. Удзельнікам нагадаюць, як паводзіць сябе падчас пажару. Для гараджан таксама арганізуюць інтэрактыўныя зоны ад МНС, ДАІ, ОСВОД, Чырвонага Крыжа, газавай службы і выставу выратавальнай тэхнікі.

Акрамя таго, у арганізацыях горада пройдуць трэніровачныя эвакуацыі і навучанне персаналу, а работнікі МНС наведаюць аб’екты для здзяйснення метадычнай дапамогі.

Такая акцыя праводзіцца ў Беларусі з 2018 году па даручэнні Дзяржсакратарыяту Савету Бяспекі.