
Лукашэнка даручыў Міністэрству ўнутраных спраў падрыхтаваць законапраект «Аб амністыі». Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
«Галоўнае ў будучым акце гуманізму — жанчына», — заявіў Лукашэнка.
Пакуль невядома, ці закране амністыя палітвязняў: гэта будзе залежыць ад канчатковай рэдакцыі закона і ўмоваў яго прымянення.
Нагадаем, што амністыя можа не распаўсюдзіцца на значную частку палітвязняў, паколькі многім з іх нададзены статус «злосных парушальнікаў рэжыму». У законах аб амністыі звычайна прадугледжваюцца абмежаванні для асобаў, якія парушаюць парадак адбывання пакарання. Таму тое, ці змогуць палітвязні скарыстацца амністыяй, будзе залежаць ад таго, якія менавіта абмежаванні і выключэнні ўключаць у новы закон.
вясна
