
У Наваградку перастаюць дзеіць праекты зон аховы некаторых частак горада, у тым ліку тэрыторыі Наваградскага замку, гары Міндоўга, Фарнага касцёлу і Барысаглебскай царквы. Пра новую пастанову Мінкультуры напісалаў Telegram-канал «Спадчына».
Пастанова Мінкульта №116 з подпісам Марата Маркава ад 21 кастрычніка 2026 года прызнае страціўшымі сілу адразу пяць папярэдніх пастаноў, прынятых у 2009—2021 гадах. Такім чынам у Наваградку перастане дзеіць праект ахоўных зонаў для будынкаў па вул. Мінскай, 1 і 5; былых гандлёвых радоў на вул. Мінскай, 3.
Новая пастанова адмяніла комплексны праект ахоўных зон гістарычнага цэнтра гораду, які рэгуляваў рэжымы ўтрымання і забудовы вакол 44 гісторыка-культурных каштоўнасцей. Сярод іх: руіны Наваградскага замку; гара Міндоўга; Фарны касцёл; Барысаглебская царква; касцёл Святога Арханёла Міхала; курган Адама Міцкевіча.
Аўтары канала адзначаюць, што пра «дзіўную практыку» Мінкульта па скасаванні праектаў паведамлялася і раней — ведамства адмяняе папярэднія дакументы, аднак новых ахоўных праектаў замест іх так і не публікуе.
Пры гэтым апошні раз новыя праекты ахоўных зон на Нацыянальным прававым партале публікаваліся 10 красавіка 2026 года.
«Пасля чаго на працягу амаль сямі месяцаў у адкрытым рэестры не з’явілася ніводнага новага дакумента — публікуюцца выключна пастановы аб ліквідацыі старых зон аховы».
