
6 лістапада у Гародні ўрачыста адкрылі спартыўна-аздараўленчы комплекс “Лазурны”. У мерапрыемстве прыняў удзел памочнік Лукашэнкі – інспектар па Гарадзенскай вобласці Канстанцін Бурак.
Комплекс, пабудаваны больш за паўстагоддзя таму як першы крыты басейн горада і дайшоўшы да стану руін, у 2023 годзе быў вернуты ў гарадскую ўласнасць і зараз пачынае другое жыццё як сучасны аквапарк для сямейнага адпачынку. Але на ігжта было выдаткавана звыш 24 мільёнаў беларускіх рублёў.

Комплекс разлічаны на 160-200 чалавек за гадзіну, побач – стаянка на 135 машына-месцаў.
