замежнікі за кратамі

Мінімум 24 замежныя грамадзяніна знаходзяцца зараз за кратамі ў Беларусі паводле палітычных матываў.

Сярод іх — грамадзяне Украіны, Расеі, Чэхіі, Літвы і Польшчы. Акрамя таго, у зняволенні застаецца адзін палітвязень без грамадзянства.