12 лістапада, у шостую гадавіну смерці Рамана Бандарэнкі, у Беластоку адбудзецца акцыя памяці яго і ўсіх ахвяраў рэжыму Лукашэнкі.

Акцыя пачнецца а 18:00 каля Генеральнага консульства Беларусі — на скверы Вольнай Беларусі (skwer Wolnej Białorusi, 1).
Раман Бандарэнка памёр 12 лістапада 2020 года ва ўзросце 31 года. Напярэдадні ён выйшаў у свой двор на менскай Плошчы Пераменаў, каб абараніць бел-чырвона-белыя стужкі, якія здымалі невядомыя. Пасля жорсткага збіцця мужчыну даставілі ў бальніцу, дзе ён памёр.
Словы Рамана «Я выходжу» сталі сімвалам грамадзянскай мужнасці і салідарнасці беларусаў.
Арганізатары заклікаюць прыйсці, каб ушанаваць памяць загінулых, падтрымаць адно аднаго і нагадаць пра палітвязняў, якія дагэтуль застаюцца за кратамі.
Удзельнікаў просяць прыносіць знічы, кветкі і бел-чырвона-белыя сцягі.
Месца правядзення: skwer Wolnej Białorusi, 1, Беласток, каля Генеральнага консульства Беларусі.
Пачатак: 12 лістапада, 18:00.
