фота ілюстрацыйнае

У Беларусі ўводзяць абавязковы ўдзел у перапісе насельніцтва з 15 гадоў.
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ўхваліла ў другім чытанні новую рэдакцыю закона аб перапісе насельніцтва і перадала яго на разгляд у Савет рэспублікі.

Як вынікае з паведамленьняў дзяржаўных СМІ аб падрыхтоўцы дакумента да другога чытання, цяпер удзел у перапісе насельніцтва стане абавязковым з 15 гадоў.