фота ілюстрацыйнае

Паводле справаздачы Міжнароднай платформы па прыцягненні вінаватых да адказнасці для Беларусі (IAPB), на 26 верасня 2026 года ў зняволенні заставаўся 881 палітвязень, а агульная колькасць прысудаў па палітычна матываваных крымінальных справах з 2020 года дасягнула 8773.

За паўгода ў «спіс экстрэмістаў» дадалі не менш за 412 чалавек, а 36 арганізацый прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Пад пераслед трапілі, сярод іншых, ЕГУ і Беларускі Хельсінкскі камітэт. У справе ЕГУ праз ператрусы, допыты і крымінальны пераслед прайшлі 110 чалавек.

Асобная тэндэнцыя — ціск на вызваленых: прафілактычны ўлік, нагляд, абмежаванне выезду, ануляванне пашпартоў і праблемы з працаўладкаваннем. Больш за 5000 беларусаў таксама фігуруюць у вышуковых спісах СНД і Расеі.