Дзмітрый Рэзановіч

Палітвязень Дзмітрый Рэзановіч месяц правёў у штрафным ізалятары (ШІЗА). Пра гэта паведамляе “Право на восстание”.

Дзмітрый Рэзановіч — беларускі анархіст, якога затрымалі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года пры перасячэнні мяжы разам з Ігарам Аліневічам,Сяргеем Раманавым і Дзмітрыем Дубоўскім. Іх звінавацілі ў падпалах дзяржаўнай маёмасці. У снежні 2021 года Менскі абласны суд прызначыў Дзмітрыю Рэзановічу 19 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У красавіку 2024 года яго паўторна засудзілі паводле артыкула 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і дадалі яшчэ дзевяць месяцаў зняволення.

Цяпер Дзмітрый зняволены ў турме № 1 у Гародні.