
У кастрычніку 2026 года сярэдняя заработная плата па Беларусі склала 3119,9 рублі, піша 1prof.by. Пры гэтым ровень даходаў па краіне размяркоўваецца нераўнамерна, а адразу некалькі тэрыторый Гарадзенскай вобласці ўпэўнена замацаваліся сярод лідараў агульнакраёвага рэйтынгу.
Калі не браць у разлік сталіцу, дзе сярэдняя зарплата дасягнула 4078,7 рубля, абсалютным лідарам сярод раёнаў стаў Менскі (3956,4 рубля) – на статыстыку тут напрамую ўплывае блізкасць да галоўнага горада краіны і праца буйных сталічных лагістычных цэнтраў.
Другі радок сярод усіх раёнаў Беларусі заняў Астравецкі раён, дзе сярэдні заробак у кастрычніку склаў 3656,4 рублі. Ключавую ролю ў такім высокім паказчыку адыгрывае Беларуская АЭС – у асобныя месяцы даходы атамшчыкаў і зусім дазвалялі раёну абыходзіць нават Менск. Замкнуў тройку лідараў Салігорскі раён (3543,7 рубля).
Яшчэ тры тэрыторыі Гарадзенскай вобласці ўвайшлі ў спіс рэгіёнаў, дзе сярэдні заробак перавысіў адзнаку на тры тысячы рублёў:
Гарадзенскі раён – 3093,2 рубля (адзін з самых высокіх паказнікаў сярод усіх раёнаў краіны);
Гародня – 3041,1 рубля;
Смаргонскі раён – 3038,5 рубля.
Акрамя іх, мяжу 3000 рублёў па краіне таксама пераадолелі Мазырскі раён (3084,4 рубля), Магілёўскі раён (3053,4 рубля) і Наваполацк (3040,5 рубля). Вышэй за сярэднерэспубліканскі ровень зарплаты таксама зафіксаваны ў Дзяржынскім (3449,5 рубля), Рэчыцкім (3428,4 рубля) і Смалявіцкім (3404,1 рубля) раёнах.
Сярод абласных гарадоў па роўні кастрычніцкіх заробкаў Гародня (3041,1 рубля) заняла трэцяе месца ў краіне, прапусціўшы наперад толькі Менск (4078,7 рубля) і Берасце (3183,4 рубля).
Далей у рэйтынгу абласных цэнтраў размясціліся:
Магілёў – 2848,1 рубля;
Гомель – 2800,1 рубля;
Віцебск – 2767,9 рубля.
