
У Смаргонскім райвыканкаме прадставілі новага начальніка РАУС – падпалкоўніка міліцыі Дзмітрыя Місюка.
Дзмітрый Місюк родам з Нарачы Мядзельскага раёну. З 2003 па 2008 год быў курсантам Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Пасля заканчэння ВНУ працаваў на пасадзе оперупаўнаважанага ў аддзеле крымінальнага вышуку Мядзельскага райвыканкаму, затым праходзіў службу ў аддзеле па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, у 2012 годзе ўзначаліў АБЭЗ Мядзельскага РАУС.
У лютым 2013 года стаў начальнікам Пастаўскай філіі Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. У красавіку 2018 года яму паступіла прапанова ўзначаліць Астравецкі РАУС. З чэрвеня 2023 года Дзмітрый Місюк – начальнік Смаргонскага РАУС.
