Пракуратура Гарадзенскай вобласці разам з Гарадзенскім універсітэтам рыхтуюць прапагандысцкі фільм пра дзейнасць Арміі Краёвай на тэрыторыі Гарадзеншчыны ў гады Другой сусветнай вайны.

Зараз ажыццяўляецца цэлы праект па стварэнні фільма. Каментар па яго здымках даў намеснік пракурора вобласці Андрэй Скурат:

“- Основная цель нашего проекта – максимально вовлечь студенческую молодежь в тему геноцида белорусского народа... В рамках реализации проекта мы уже поработали со студентами-юристами, историками, а сейчас начали совместную деятельность с журналистами. Мы предоставили университету информацию, которая ранее нигде не звучала, конкретную фактуру, которая будет положена в основу киносюжета“.

Студэнтамі ўніверсітэту, якія таксама ўдзельнічаюць у працы над фільмам, кіруе Іна Мінчук, дацэнт кафедры журналістыкі. Аператарам і мантажорам выступае нейкі Ігар Пташыц.

Дакументальны фільм будзе расказваць пра злачынствы Арміі Краёвай на тэрыторыі сучасных Мастоўскага, Шчучынскага і Гарадзенскага раёнаў.

Вядома, што ў час вайны многія аддзелы Арміі Краёвай на Гарадзеншчыне здзяйснялі злачынствы. Адначасна вельмі шмат злачынстваў здзяйснялі і савецкія партызаны. Аднак, зразумела, што пра злачынствы савецкіх партызанаў, якіх часта абсурдна і празмерна гераізуюць, у фільме не будзе ні слова. Фільм будзе мець выразна антыпольскую скіраванасць і распальваць міжнацыянальную і міжканфесійную варожасць.