Дзяржаўныя медыі паведамляюць пра тое, што председатель Совета Республики Наталья Кочанова в ходе рабочей поездки в Гродненскую область посетила агрогородок Жировичи. Як відаць па фотаздымках высокую госцю суправаджалі старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Каранік і галоўны прадстаўнік РПЦ у Беларусі мітрапаліт Веніямін.

Пул 4 регион інфармуе, што яшчэ ў 2021 годзе Лукашэнка “ставіў задачу па рэканструкцыі храма”. Чыноўнікі Беларусі славяцца сваёй універсальнасцю і тым, што яны спецыялісты ва ўсіх сферах. Вось і Качанава праінспектавала хаду рэстаўрацыйных працаў у Жыровіцкім мужчынскім манастыры.