У Беластоку ўвечары 25 красавіка прайшла чарговая акцыя ў падтрымку Анджэя Пачобута і іншых палітычных вязняў, якія зняволены ў лукашэнкаўскіх турмах. На акцыю сабралася каля 50 чалавек – журналістаў і актывістаў беларускай і польскай грамадскасці. Выступалі лідары грамадскіх арганізацый, якія заклікалі да салідарнасці і праяваў падтрымкі палітвязняў і іх сем’яў у розны спосаб.

У гэты дзень споўнілася роўна тры гады і адзін месяц з часу затрымання і арышту Пачобута.