
Будынак Шчучынскага раённага суду, фота ілюстрацыйнае
У Шчучыне ідзе чарговы палітычны крымінальны працэс. 7 жніўня пачалі судзіць Яўгена Стрыгуна. Вядома, што яго вінавацяць паводле двух артыкулаў:
частка 1 артыкулу 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза Лукашэнкі),
артыкул 369 Крымінальнага кодэксу (Знявага прадстаўніка ўлады)
Вядзе працэс суддзя Ірына Тодарава. Раней палітычных крымінальных спраў з яе ўдзелам не было зафіксавана.
