
Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Каранік выправіўся з інспекцыяй у Масты. Там ён сустрэўся з мясцовай вертыкаллю, правёў так званую прамую лінію, дзе вырашаў праблемы жыхароў раёну, а таксама каментаваў як Масты рыхтуюцца да “Дажынак”.
“Надо понимать, что те мероприятия, которые проводятся, это не классическая подготовка к “Дажынкам”.
Карэспандэнту БелТА Каранік сказаў загадкавую фразу: “Надо понимать, что те мероприятия, которые проводятся, это не классическая подготовка к “Дажынкам”. І ўслед гэтаму расказаў менавіта пра традыцыйна савецкую па-сутнасці падрыхтоўку да гэтага аграфэсту.

