Пры дарожных работах у Гарадзенскай вобласці патрэба ў бетоне пры ўсталяванні дарожных знакаў была завышаная ў 25 разоў.

Гэта выявіў Камітэт дзяржкантролю падчас праверкі адной з арганізацый, якая займалася ўпарадкаваннем вулічна-дарожнай сеткі.

Згодна з дакументамі, для падмурка пры ўсталяванні адной стойкі дарожных знакаў нібыта заліваўся 1 кубаметр бетоннай сумесі. Як заяўляюць у Дзяржкантролі гэта больш як у 25 разоў перавышае рэальную патрэбу.

Паведамляецца, што за такія цэны арганізацыя ўсталявала 37 дарожных знакаў. Цяпер эксперты падлічваюць, на колькі быў завышаны кошт работ.

Еўрарадыё