
Роўна два гады таму быў вынесены прысуд праваабаронцам «Вясны»
3 сакавіка 2023 году суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю Лабковічу — 7 гадоў калоніі, Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі, Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі, Дзмітрыю Салаўёву — 8 гадоў калоніі завочна. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
Пазней Алеся этапавалі ў папраўчую калонію №9 у Горках, Валянціна — у папраўчую калонію №15 у Магілёве, а Уладзя — у папраўчую калонію №17 у Шклове.
Месцы зняволення «вясноўцаў»:
ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
