Выканаўцам абавязкаў старшыні Гродзенскага аблвыканкама прызначылі генерал-лейтэнанта міліцыі Юрыя Караева. Ён — экс-міністр унутраных спраў, кіраваў міністэрствам у час задушэння мірных масавых масавых пратэстаў лета-восені 2020 года. У тым жа годзе Караеў стаў інспектарам Лукашэнкі па Гарадзеншчыне.

Пра змену-замену Лукашэнка абвесціў у панядзелак, калі прызначыў кіраўніка Гродзенскай вобласці, былога міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка віцэ-прэм’ерам, адказным за сацыяльны блок. Каранік сказаў, што Караеў — “выдатная” кандыдатура. “Ну можа і “выдатна”, пабачым”, — сказаў на гэта Лукашэнка.

Уладзімір Каранік кіраваў Гарадзенскай вобласцю з 22 жніўня 2020 года.