Высокі вертыкальны чыноўнік Уладзімір Каранік, цяпер ужо віцэ-прэм’ер, наведаў Гародню і паехаў інспектаваць будаўнічую пляцоўку. У мікрараёне Вішнявец будуецца новы шпіталь. Па словах чыноўнікаў будаўніцтва ідзе ў адпаведнасці з графікам.

Каранік заявіў, што “власти ставят вопрос не просто строительства больницы, а своевременного оснащения современным медицинским оборудованием”. Якія ўлады і каму ставяць гэты вапрос – высокі саноўнік не патлумачыў. Але відавочна застаўся задаволеным сваім інспектарскім візітам.