У Лідзе зноў палохаюць адказнасцю за “распаўсюд экстрэмізму”. Знішчэнне вольнасці меркаванняў і свабоды на выказванне сваіх думак, якія гарантуе Канстытуцыя краіны абгрунтоўваюць міфічным змаганнем за “правопорядок”.

На гэты раз у “Лідскай газеце” тлумачэннем займаўся старшы інспектар аддзелу “аховы правапарадку і прафілактыкі” Дзмітрый Новік. Ён падрабязна расказаў паводле якіх артыкулаў караюць грамадзян за кожную праяву вольнасці думкі ці выказвання, карыстанне незалежнымі крыніцамі інфармацыі.

У канцы Новік рэкамендуе: “Узнавайте новости, черпайте информацию только из проверенных источников и официальных сайтов”.