Павел Белавус
Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса перавялі ў турму

Паводле інфармацыі былых палітвязняў, у лютым Паўла Белавуса, беларускага культурнага дзеяча, нараджэнца Ліды перавялі ў магілёўскую турму № 4 — без рэчаў і без біркі.

Ёсць верагоднасць, што супраць яго распачалі новую крымінальную справу.

Нагадаем, заснавальніку Symbal.by і культурніцкаму менеджару прысудзілі 13 гадоў калоніі. Яго звінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК).