
фота ілюстрацыйнае
У Беларусі паводле палітычнай справы засудзілі 26‑гадовую SMM-спецыялістку Ангеліну Станіславовіч, якая вярнулася з Польшчы. Пра гэта піша “Наша Ніва”.
У сваіх сацсетках дзяўчына пісала, што робіць мабільныя здымкі на iPhone, стварае візуал і кантэнт для брэндаў і блогераў.
Пасля 2022 года яна пераехала ў Польшчу, жыла ў Варшаве, але працягвала наведваць Беларусь. Хутчэй за ўсё, затрымалі Ангеліну падчас адной з паездак на радзіму пры канцы жніўня 2025 года адразу пасля перасячэння мяжы і змясцілі ў СІЗА. Пасля гэтага спынілася і яе актыўнасць у сацсетках.
Працэс над гарадзенкай адбыўся ў Менскім гарадскім судзе. Яе судзілі паводле часткі 1 артыкула 14 і часткі 1 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса – звінавацілі ў спробе садзейнічання экстрэмісцкай дзейнасці. Атрымліваецца, што зрабіць яна нават нічога не паспела. Ангеліне прызначылі “хатнюю хімію”.
