
Днямі горад над Нёманам наведаў старшыня Вярхоўнага Суду РБ Андрэй Швед. Ён правёў працоўную нараду з кіраўніцтвам і калектывамі Гарадзенскага абласнога суду і гаспадарчага суду Гарадзенскай вобласці “по вопросам совершенствования деятельности судов региона”.
На паседжанні Швед ні то канстатаваў, ні то наракаў, што нагрузка на суддзяў судоў Гарадзенскай вобласці адна з сама нізкіх па краіне. І гэта, маўляў, “свидетельствует об имеющемся потенциале развития. Тем не менее вызывает опасение снижение показателей качества правосудия в регионе, рост количества отмен и изменений как по уголовным, так и по гражданским делам”.

Таксама Швед заклікаў дбайна і старанна рыхтаваць маладыя кадры для судоў. Потым звярнуў увагу на дысцыпліну і сказаў: “Необходимо усилить исполнительскую дисциплину и повысить качество работы. Принимать жесткие меры к тем, кто допускает системные нарушения”.
Але галоўнае, што трэба ўзмацняць у судах, па выказванні Андрэя Шведа, – гэта ідэалогія: “Идет информационная война, поэтому огромное внимание следует уделять информационной безопасности. Судам следует четко и грамотно проводить идеологическую работу”.

