
У цэнтры Слоніма ня так даўно побач з жылымі дамамі высеклі 6 дрэваў. Былі спілаваныя адна ліпа, дзве івы і тры бярозы. Пазней было ўстаноўлена, што гэта было зроблена незаконна. Пра гэта расказала раённая газета “Слонімскі веснік”.
Парушэнне выявілі ў сакавіку супрацоўнікі Слонімскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Працы па высяканні дрэваў правяла адна з мясцовых фірмай на пачатку сакавіка. Пры тым яна не мела на гэта патрэбных дазволаў і дакументаў. Назва арганізацыі не паведамляецца. Былі парушаны патрабаванні абзацу 2, часткі 1 артыкулу 9 і частак 1, 2 абзацу 8 часткі 3 артыкулу 18 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце” № 205-3 ад 14.06.2003 г.
Страты гораду ацэненыя на 3 105 рублёў, кампаніі давядзецца кампенсаваць іх грашыма.
