
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 21 прозвішча — цяпер у ім ажно 6526 чалавек!
17 красавіка МУС зрабіла традыцыйнае пятніцавае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
З Гарадзеншчыны гэты спіс папоўніў Артур Ганіберзін з Ліды. Яго затрымалі па “справе Гаюна” і звінавацілі па частках 1 і 2 артыкулу 361-4 Крымінальнага кодэксу (садезйнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і частцы 1 артыкулу 342 (удзел у незаконных масавых мерапрыемствах). Ганіберзіна судзілі ў Менскім гарадскім судзе.
