вікіпедыя

У беларускай Вікіпедыі часова недаступнае схаванне правак у палітычных артыкулах

Як паведамляе супольнасць, праект страціў рэвізораў — удзельнікаў, якія маглі хаваць або выдаляць з гісторыі праўкі ў рызыкоўных матэрыялах. У выніку інфармацыя пра аўтараў і змест рэдагаванняў цяпер можа заставацца адкрытай.

Удзельнікам, якія знаходзяцца ў Беларусі, раяць устрымацца ад рэдагавання палітычных і іншых адчувальных тэм са сваіх уліковых запісаў, нават пад псеўданімамі. У якасці альтэрнатывы прапануецца выкарыстоўваць часовыя акаўнты або рэжым інкогніта.

Цяпер у супольнасці праходзіць абмеркаванне і галасаванне за часовае рашэнне, якое дазволіла б часткова аднавіць функцыю схавання правак.