краты

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 чалавек. Сярод іх два чалавекі з Гарадзеншчыны – Глеб Рыбчанка і Дзмітрый Колабаў

Паводле наяўнай інфармацыі:

— Ігар Жылавец асуджаны па ч. 1 арт. 130 КК да двух гадоў шасці месяцаў абмежавання волі, адбывае пакаранне ў папраўчай установе;

— Аляксандр Чумакоў асуджаны па ч. 1 арт. 130 КК да сямі гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

— Глеб Рыбчанка засуджаны па артыкулах 368 (абраза Лукашэнкі), 130 (распальванне варожасці або варажнечы), 309 (падрыхтоўка да наўмыснага прывядзення ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), 289 (падрыхтоўка да акту тэрарызму), 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), 290-4 (стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй), 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі) КК — да чатырнаццаці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

— Арцём Сабалеўскі засуджаны па арт. 361-1 (удзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання), 130, 368 КК да двух гадоў шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

— Аляксей Хвясеня засуджаны па арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), 368, 130, 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

— Юрый Очкас засуджаны па ч. 1 арт. 130 КК да сямі гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

— Вячаслаў Ванславовіч засуджаны па арт. 130, 361 (заклікі да незаконных дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь), 361-4, 368, 369 (абраза прадстаўніка ўлады) КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

— Дзмітрый Колабаў засуджаны па арт. 342, 130, 367 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

— Міраславас Троцкіс засуджаны ў закрытым судовым паседжанні па арт. 358-1 (агентурная дзейнасць) і 358 (шпіянаж) КК да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі.