
фота ілюстрацыйнае
Белстат апублікаваў статыстыку пра колькасць транспарту сярод жыхароў краіны на канец 2025 года. Hrodna.life падлічыў, колькі аўтамабіляў прыпадае на тысячу чалавек з улікам насельніцтва кожнай асобнай вобласці. Выявілася, што Гарадзеншчына ў лідарах, а Менская вобласць наперадзе па колькасці электрамабіляў.
Агулам на канец 2025 у Гарадзенскай вобласці налічвалася 404 945 аўто. Гэта значыць, на тысячу чалавек прыпадае 411 машын. З 2022 па 2024 год колькасць аўтамабіляў расла на 6 і 7 тысяч. А з 2024 па 2025 адразу на 12 – з 392 780 да 404 945. Электрамабілі менш папулярныя: усяго – 3370 або 2,5 на тысячу чалавек.
У Менскай вобласці на тысячу чалавек прыпадае 373 аўто і 6,7 электрамабіляў – гэта самы высокі паказчык па краіне.
Менш за ўсё аўто ў Гомельскай вобласці – 314 машын на тысячу чалавек і 2,5 электрамабіля.
Тралейбусаў у Гарадзенскай вобласці менш (122), чым у Магілёўскай (141) і Гомельскай (201) абласцях. А трамваі працуюць толькі ў асобных гарадах краіны: у Менску, Віцебску, Мазыры і Наваполацку.
Такая вялікая колькасць аўтамабіляў на Гарадзеншчыне напэўна адмоўна адбіваецца на экалагічным стане, асабліва ў вялікіх гарадах.
