
будынак КГБ у Менску
У спіс “экстрэмісцкіх фармаванняў” дадалі выбарчыя спісы ў Каардынацыйную раду. Адпаведнае рашэнне прыняў 16 красавіка Камітэт дзяржбяспекі.
У пералік унесеныя наступныя спісы:
“Ваш Голас”,
“Наступ”,
“Хопіць баяцца” / “Хватит бояться”,
“Аб’яднаная грамадзянская платформа” / “Объединенная гражданская платформа”,
“Рух Воля”,
“Блок беларускіх палітычных зняволеных “Беларусы дзеяння”.
Пры кожным з “фармаванняў” пазначаны спіс удзельнікаў, які супадае з выбарчым спісам. Таксама падаюцца спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы, якія ёсць у спісаў.
Нядаўна “экстрэмісцкім фармаваннем” рэжым Лукашэнкі прызнаў платформу “Тры сланы”, на якой размяшчаецца інфармацыя пра выбары ў КР.
У 2024 годзе КГБ таксама прызнаваў “экстрэмісцкімі фармаваннямі” выбарчыя спісы на выбарах у КР. У сёлетні пералік КГБ уключыў не ўсе спісы выбараў 2026 года. Магчыма, удзельнікаў выбараў у КР 2024 года вырашылі не прызнаваць “экстрэмістамі” паўторна. Рашэнні 16 красавіка прымаліся пераважна наконт новых удзельнікаў выбараў ці тых, чые назвы памяняліся пасля папярэдняй выбарчай кампаніі.
