Дональд Туск і Анджэй Пачобут

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск сустрэў Анджэя Пачобута на мяжы. Туск расказаў у сацсетцы Х пра першыя словы вызваленага журналіста.

Польшча пяць гадоў дамагалася вызвалення вядомага беларускага паляка. 

«Сардэчна запрашаем у польскі дом, сябар», — падпісаў Туск у твітары фота з сустрэчы.

Але першае пытанне Анджэя было пра Беларусь:

Niezłomny. „Będę mógł tam wrócić?” – to były jego pierwsze słowa. „Tylko ty decydujesz. Jesteś już wolnym człowiekiem” – odpowiedziałem.

«Ці змагу я туды вярнуцца?» — гэта былі яго першыя словы. «Толькі ты вырашаеш. Ты ўжо вольны чалавек», — адказаў я», — расказаў дыялог з Андрэем Дональд Туск у сацсетцы Х.