суд

фота ілюстрацыйнае

Алене Аршанскай 49 гадоў. Яна шмат гадоў працавала ў сістэме адукацыі, мела вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю і была настаўніцай-дэфектолагам у спецыяльнай групе інтэграванага навучання ясляў-садка № 1 у Ашмянах.

З 2017 года яна таксама вяла заняткі ў гуртку па правільным маўленні ў мінскіх школах.

Пасля замужжа Алена пераехала ў вёску Старына Калодзішчанскага сельсавета пад Мінскам.

Да затрымання яна шмат чытала, вывучала французскую мову, цікавілася падарожжамі. Дакладная дата затрымання невядомая, але з другой паловы 2025 года яна перастала быць актыўнай у сацсетках, піша «Наша Ніва».

Нядаўна Мінскі абласны суд вынес ёй прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Верагодна, ёй прызначылі «хімію» з накіраваннем або пазбаўленне волі.

Алена Аршанская

Алена Аршанская. Фота з яе старонкі Вконтакте