28 красавіка стала вядома, што вызвалены Анджэй Пачобут! У зняволенні ён прабыў роўна 5 гадоў і яшчэ 3 дні.

Анджэй Пачобут выйшаў на волю ў фармаце вызвалення вязняў 5 на 5. На мяжы яго сустракаў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

Абмен у фармаце «пяць на пяць» адбыўся на польска-беларускай мяжы на закрытым памежным пераходзе ў Белавежы.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск асабіста сустрэў вызваленых на польска-беларускай мяжы. Пра гэта ён паведаміў у сваім блогу ў X, апублікаваўшы фота з Анджэем Пачобутам.
Паводле паведамлення беларускіх дзяржаўных СМІ, абмен адбыўся па формуле «5 на 5». Як адзначаецца, ён стаў кульмінацыяй «складанага і працяглага перамоўнага працэсу паміж КДБ Беларусі і Агенцтвам выведкі Польшчы», які вёўся па прамым даручэнні Аляксандр Лукашэнка.
Паводле інфармацыі БелТА, перамовы пачаліся яшчэ ў верасні 2025 года. Адпраўной кропкай для іх арганізацыі нібыта стаў зварот да кіраўніка беларускай дзяржавы з боку асобных лідараў дружалюбных краін.
«Кіраўніком дзяржавы былі дадзены адпаведныя даручэнні Камітэту дзяржаўнай бяспекі. Аляксандр Лукашэнка асабіста ўдзельнічаў у абмеркаванні дэталяў абмену падчас двухбаковых кантактаў з нашымі саюзнікамі», — перадае дзяржаўнае агенцтва.
Падчас закрытых перамоваў паміж КДБ Беларусі і польскай выведкай, з-за рознай зацікаўленасці бакоў, у працэс давялося ўключыць спецслужбы іншых краін.
У выніку, паводле афіцыйнай версіі, у абмене ўдзельнічалі спецслужбы сямі дзяржаў.

Анджэй Пачобут (справа) з журналістам польскай «Газеты Выборчай»
25 сакавіка 2021 году, Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гародні і кінуты ў турму. Пазней журналіста і дзеяча Саюзу палякаў у Беларусі засудзілі да вялікага тэрміну зняволення – 8 гадоў. Цяпер ён па-ранейшаму ў Наваполацкай калоніі. У зняволенні Пачобут ужо 4 гады і амаль 10 месяцаў.
22 кастрычніка 2025 года зняволены Анджэй Пачобут быў уганараваны прэміяй імя Андрэя Сахарава. А 11 лістапада Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі ўзнагародзіў Пачобута Ордэнам Белага Арла. 16 снежня 2025 года ў Еўрапарламенце прэмія Сахарава была пераданая дачцэ Пачобута.
