Аляксандр Мілюк

Міліцыянтам і судам няма спакою з асабістымі акаўнтамі ў сацсетках беларускіх грамадскіх актывістаў. Стала вядома, што акаўнт мастоўскага актывіста Аляксандра Мілюка ў Instagram прызналі экстрэмісцкім. У 2020 годзе Аляксандр Мілюк пераследаваўся за тое, што быў у камандзе Святланы Ціханоўскай. Яго затрымалі першы раз 3 ліпеня 2020 году ў выніку правакацыі. Пазней з-за далейшага пераследу ён быў змушаны пакінуць Беларусь.

Акаунт “miliuk29” у Instagram прызнаны экстрэмісцкім нават не гарадзенскім судом, а судом Ленінскага раёну Берасця.