
чыноўнікі на нарадзе
У Гародні з’явіцца скульптура “Алень святога Губерта”. Яе ўсталююць у цэнтры гораду на скрыжаванні вуліц Іэльмана і Урыцкага. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Гарадзенскага гарвыканкаму.
Працоўная група пад кіраўніцтвам старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Андрэя Хмеля ўжо агледзела будучую лакацыю. Чыноўнікі абмяркоўвалі асвятленне, азеляненне, лавачкі і сметніцы, якія мяркуецца ўсталёўваць наўкола.
Аб’ект плануюць здаць акурат да правядзення 15-га Рэспубліканскага фестэвалю нацыянальных культур.
Чыноўнікі таксама аглядалі месцы размяшчэння фестывальных падворкаў, парк Жылібера, галоўныя плоршчы гораду, вуліцы Ажэшкі, Тэлеграфную, Сацыялістычную, Віленскую, Замкавую ды іншыя.
