мяжа Літвы

фота ілюстрацыйнае

У нядзелю, 26 красавіка, з Беларусі ў Літву нелегальна спрабавалі трапіць праз мяжу 50 чалавек. Гэта рэкордная колькасць для 2026 года, адзначаюць у літоўскай памежнай службе.

Два дзясяткі мігрантаў памежнікі адсачылі з з верталёту.

У Лаздзяйскім раёне праз мяжу спрабавалі трапіць 11 чалавек дзвюма групамі. Яны падабраліся да мяжы, але іх спынілі памежныя патрулі.

Сярод астатніх 39 парушальнікаў у Лаздзяйскім і Варэнскім раёнах была адна жанчына, а ўсе астатнія — мужчыны. Іх зранку ў нядзелю высачылі памежнікі. Пасля кароткай пагоні літоўскія патрулі затрымалі мігрантаў на літоўскай тэрыторыі. Сярод іх былі грамадзяне Афганістана, Ірана і Пакістана. Дзевяць з іх мелі афганскія пашпарты, астатнія былі без усялякіх дакументаў.

Групу з 19 мігрантаў у лесе заўважыў экіпаж верталёту. Верталёт завіс над мігрантамі ў лесе і накіроўваў калег да іх месцазнаходжання.

Папярэдняя самая вялікая колькасць мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць у Беларусь, была зарэгістраваная 18 красавіка — тады было 37 чалавек.