акцыя ў Беластоку

У Беластоку перад консульскім аддзелам Рэспублікі Беларусь прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, якія ў гэтым месяцы змушаныя сустракаць свой чарговы дзень народзінаў у месца зняволення. Як і штомесяц актывісты беларускай дыяспары выйшлі з фотапартрэтамі такіх палітвязняў.

Гавораць удзельнікі акцыі:

– Хацелася б, каб яны ўжо хутчэй выйшлі на волю, бо сэрца не на месцы ў такіх, як мы, бо ведаем, як ім там цяжка.

– Падтрымліваем, як можам, выходзім і будзем выходзіць, пакуль усе палітвязні не выйдуць на свабоду.

– Каб іх не забывалі, каб іх сваякі зразумелі, што мы іх памятаем, што ніхто не забыўся. Як бы там не казалі ў Беларусі, што іх усе забыліся, гэта няпраўда, мы іх усіх не забылі і мы іх памятаем, як яны трымаюцца. І мы жахаем таго, каб яны былі вызваленыя, усе тыя людзі, якія зараз знаходзяцца ў лапах Лукашэнкі.

– Нягледзячы на тое, што ў людзей усе справы скончыліся, тэрміны разгляду, але іх працягваюць аднаўляць для таго самага гандлю. Я лічу гэта няправільным, і з гэтым трэба змагацца. І калі нарэшце гэта скончыцца, мы атрымаем тую самую перамогу.

– Прыходжу і прыходзіць будзем, каб памяталі, каб не забываліся і ні ў якім разе не перагортвалі старонак.

На сёння ў месцах зняволення ў Беларусі працягваюць знаходзіцца найменш 836 палітычных вязняў. З іх найменей 65 чалавек змушаныя сустракаць свой дзень народзінаў у красавіку ў няволі.

Беларускае Радыё Рацыя