акцыя ў Беластоку

26 красавіка ў Беластоку адбылася грамадская акцыя беларускай дыяспары, прысвечаная 40-м угодкам Чарнобыльскай трагедыі. На яе сабралася больш 20 чалавек, акцыя традыцыйна прайшла ля брамы консульства Беларусі ў Польшчы.

Распачаў акцыю адзін з лідараў беларускай дыяспары Беластоку Ян Абадоўскі. Пасля выступу ён абвесціў хвіліну маўчання. Потым выступілі іншыя грамадскія актывісты, у тым ліку з Гомельшчыны, якія непасрэдна пацярпелі ад наступстваў аварыі. Удзельнікі акцыі прыйшлі, каб паказаць і заявіць: беларусы памятаюць Чарнобыль і не хочуць новых ахвяраў.

Удзельнікі нагадалі, што катастрофа 1986 года стала адной з найбуйнейшых тэхнагенных трагедый у гісторыі і найбольш закранула Беларусь, паўплываўшы на лёсы мільёнаў людзей. Выступоўцы казалі таксама пра ядравыя пагрозы сённяшняга дня.

акцыя ў Беластоку