
Былы палітвязень цяпер знаходзіцца на абследаванні ў варшаўскім шпіталі.
«Ранак у варшаўскай бальніцы. Самы добры з усіх магчымых ранкаў», — падпісала здымак жонка Андрэя Пачобута Аксана.
Андрэй Пачобут выйшаў на волю ўчора пасля пяці гадоў і месяца за кратамі.
Яго засудзілі на восем гадоў зняволення.
