Індэкс свабоды прэсы

У Індэксе свабоды прэсы, які складае Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Рэпарцёры без межаў”, Беларусь узнялася на адзін радок у параўнанні з мінулым годам. Цяпер наша краіна займае 165-е месца.

Гэта адбылося не дзякуючы паляпшэнню са свабодай слова ў краіне, а таму што некаторыя з нашых суседзяў-аўтсайдараў “апярэдзілі” па пагаршэнні.

У “Рэпарцёрах без межаў” адзначаюць, што за 25 гадоў назіранняў сярэдні рэйтынг краін ніколі не быў настолькі нізкім. Больш чым у палове краін свету сітуацыя характарызуецца як “складаная” ці “вельмі складаная”.

Складальнікі рэйтынгу звяртаюць увагу, што сёлета больш за іншыя знізіўся паказчык “права” — гэта адлюстроўвае павелічэнне выпадкаў судовых пераследаў журналістаў і СМІ.