Уладзімір Целяпун

70-гадовы праваабаронца з Мазыра Уладзімір Целяпун прызнаны палітычным зняволеным.

Яго ўзялі пад варту ў пачатку красавіка. Мяркуецца, што спачатку ён знаходзіўся ў ІЧУ Мазырскага РАУС, пасля яго перавялі ў СІЗА-3. Супраць яго распачатая крымінальная справа. Падрабязнасці абвінавачанняў невядомыя, але сутнасць справы мае палітычны характар.

Уладзімір Целяпун вядомы ў рэгіёне сваёй дзейнасцю па абароне правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы. У 1986 годзе ўдзельнічаў ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мае праблемы са здароўем.